Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калёніі Статкевіч працуе рознарабочым адной рукой


Праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель сустрэліся з начальнікам Шклоўскай калёніі № 17 Сяргеем Ермаліцкім. Актывісты высьвятлялі ўмовы ўтрыманьня ў калёніі былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча. Актывістаў турэмшчык прыняў паасобку.

Мікалай Статкевіч, паводле Ермаліцкага, працуе на вытворчай зоне рознарабочым. Спэцыфіка занятку дазваляе яму выконваць працу адной рукой. Другая пасьля траўмы паволі загойваецца. Сьпіць арыштант на першым ярусе ў памяшканьні казармавага тыпу. Ацяпленьне ў калёніі яшчэ не ўключылі. Ад 15 кастрычніка зьняволеныя пяройдуць на зімовую вопратку. Сваякі тады могуць Статкевічу перадаваць цёплае адзеньне.

На пытаньне праваабаронцаў, чаму ад Статкевіча падоўгу няма лістоў, Ермаліцкі адказаў, што па прыватных суб’ектыўных прычынах зьняволены ня хоча пісаць. Такім чынам, зазначыў турэмшчык, ён нібыта выказвае прэтэнзіі да калёніі.

Атрыманыя з волі лісты, даведаліся праваабаронцы, праходзяць на працягу трох дзён турэмную цэнзуру. Калі ў іх ёсьць крамола, іх зьнішчаюць, не паведамляючы таму, хто іх дасылаў. Зьняволеным пра гэта паведамляюць. На пытаньне, колькі было зьнішчана лістоў, якія дасылалі Статкевічу — турэмшчык адказаў, маўляў, запытаеце ў Статкевіча, калі ён выйдзе на волю.

Што да праблемаў, зьвязаных са шлюбам Мікалая Статкевіча і Марыі Адамовіч, то, паводле Ермаліцкага, іх стварае ЗАГС. Зарэгістраваць у калёніі шлюб Адамовіч і Статкевіч намагаюцца больш за тры месяцы.

Начальнік калёніі паведаміў праваабаронцам, што адміністрацыя прымае кнігі ў турэмную бібліятэку, але ён асабіста будзе супраць, калі іх перададуць праваабаронцы. Выказаўся Ерамаліцкі й супраць наведваньня калёніі артыстамі ці музычнымі калектывамі. Сказаў, што ў іхняй калёніі насычаная культурная праграма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG