Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўская міліцыя ня ведае пра ачэплены сквэр на маўклівую акцыю пратэсту


Крысьціна Шацікава

Крысьціна Шацікава

Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва правярае факты, выкладзеныя ў скарзе праваабаронцы Крысьціны Шацікавай, пра ачапленьне сквэра ля драматычнага тэатру 21 верасьня і пра бязьдзеяньне міліцыі на нацысцкія выкрыкі ў гэты дзень на вуліцы Ленінскай. 10 кастрычніка супрацоўнік аддзелу Андрэй Цецюрукоў правёў апытаньне скаржніцы.

Шацікава: «Цецюрукоў высьвятляў, хто канкрэтна стаяў у ачапленьні, прозьвішчы супрацоўнікаў міліцыі. У які час быў ачэплены сквэр. І хто яшчэ, акрамя мяне, можа пацьвердзіць, што ачапленьне было. Што да нацысцкіх выкрыкаў, то ён пытаўся, адкуль я ведаю, што яны менавіта нацысцкія, і чаму я заяўляю, што ў Магілёве ёсьць прыхільнікі нацысцкіх ідэяў. Я ўпэўненая, што факты ў маёй скарзе ніхто расьсьледаваць ня будзе. Будзе стандартная адпіска. Мне ўвесь час даводзілася патрабаваць ад міліцыянта, каб ён пісаў тое, што я яму казала».

Цецюрукоў апытваў Шацікаву ў анкалягічным дыспансэры. Ён зрабілі апэрацыю. Гутарка доўжылася каля гадзіны.

21 верасьня пасьля перапынку аднавіліся маўклівыя акцыі пратэсту. Сквер быў ачэплены, і на пешаходнай вуліцы Ленінскай таксама было шмат міліцыі. Каля кінатэатру «Радзіма» стаяў аўтазак. У скарзе Крысьціна Шацікава гэта таксама адзначыла.
XS
SM
MD
LG