Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрыманы Валер Сьляпухін


Валер Сьляпухін

Валер Сьляпухін

У Гомелі каля ўнівэрмагу затрыманы грамадзкі актывіст Валер Сьляпухін. Міліцыянты патлумачылі, што затрымліваюць яго дзеля высьвятленьня асобы, хоць актывіст меў пры сабе пашпарт. Спадара Сьляпухіна адвезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.

8 кастрычніка на Народным сходзе ля ДК «Віпра» спадар Сьляпухін як старшыня аргкамітэту Народнага сходу жыхароў вуліцы Юбілейнай прапанаваў прагаласаваць за рэзалюцыю. І прысутныя прагаласавалі. Міліцыя памкнулася затрымаць актывіста. Аднак удзельнікі сходу абступілі Сьляпухіна й правялі яго да пад’езду.

Актывіст не выключае, што ягонае затрыманьне зьвязана найперш з арганізацыяй Народнага сходу.

На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах Валер Сьляпухін ачольваў у горадзе перадвыбарчы штаб Уладзімера Някляева.
XS
SM
MD
LG