Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім. Cуд над арганізатарам Народнага сходу перанесьлі


Алесь Масюк

Алесь Масюк

У Слоніме судзяць актывіста і аднаго з арганізатараў Народнага сходу Алеся Масюка. Яму інкрымінуюць парушэньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Алеся Масюка затрымалі супрацоўнікі міліцыі 8 кастрычніка падчас Народнага сходу, правялі зь ім размову ў пастарунку і склалі пратакол затрыманьня. Сёньня яго ізноў выклікалі і склалі новы пратакол — цяпер ужо пра парушэньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. З пастарунку яго адвялі ў суд.

Разам з Алесем Масюком у суботу быў затрыманы яшчэ адзін актывіст — Іван Бедка, на яго таксама склалі пратакол затрыманьня.

Алесь Масюк на пачатку суду хадайнічаў аб тым, каб у суд выклікалі сьведак, якія прысутнічалі 8 кастрычніка на месцы правядзеньня Народнага сходу. Судзьдзя задаволіў хадайнітцтва і перанёс працэс на 12 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG