Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія гатовая пашырыць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі


Эстонія патрабуе ад Беларусі вызваленьня палітвязьняў і гатовая да ўвядзеньня дадатковых эканамічных санкцый, заяўляюць у МЗС Эстоніі.

"Беларусі для аднаўленьня супрацоўніцтва з ЭЗ неабходна ў больш хуткім парадку і без усялякіх умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных ", - заявіў "Інтэрфаксу" міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт пасьля сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЭЗ, якая прайшла ў панядзелак у Люксембургу і на якой абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі і на Украіне.

Паводле Паэта, "Эстонія гатовая падтрымаць больш шырокія эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі".

"Неабходна пасьлядоўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і свабоду СМІ ў Беларусі і рухацца наперад з падрыхтоўкай дамоваў аб спрашчэньні візавага перамяшчэньня і рэадмісіі ", - сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG