Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія выбары: Гучная поўха клерыкалам


Ды ўсё ж нешта зьмянілася ў Польшчы пасьля парлямэнцкіх выбараў 9 кастрычніка.

На самай вяршыні піраміды ўлады відавочных зьменаў як быццам не адбылося. Выбары выйграла Грамадзянская плятформа (39% галасоў), абышоўшы Права і справядлівасьць (30%). Выглядае на тое, што Грамадзянская плятформа супольна са сваім кааліцыйным партнэрам Сялянскай партыяй (8,4%) атрымаюць прынамсі мінімальную большасьць у польскім Сэйме (гэта значыць, 231 мандат з 460 магчымых) і працягнуць кіраваць краінай пасьля выбараў.

Але сапраўднай неспадзеўкай і, можна сказаць, шокам стаў вынік трэцяй палітычнай сілы ў Польшчы – гэтак званага Руху Палікота, які набраў 10% галасоў у краіне і будзе мець каля сарака дэпутатаў у Сэйме. Рух быў створаны летась Янушам Палікотам, адшчапенцам з Грамадзянскай плятформы і enfant terrible польскай палітычнай сцэны.

У праграме Руху Палікота апынуліся, сярод іншага, наступныя пастуляты: вывесьці навучаньне рэлігіі са школаў, лібэралізаваць вельмі жорсткі закон супраць абортаў, легалізаваць аднаполыя шлюбы, легалізаваць продаж гэтак званых «мяккіх наркотыкаў», падтрымаць дзяржаўнай праграмай і грашмі мэтад штучнага апладненьня. Карацей, усё тое, супраць чаго выступае касьцельная дактрына з герархіяй як супраць пякельнага вычварэнства...

І ўсе прызнаюць, што свой посьпех у выбарах Рух Палікота дасягнуў
Анна Гродзка
Анна Гродзка
дзякуючы перш за ўсё гучнай антыклерыкальнай ноце ў сваёй кампаніі, у якой ні сам Палікот, ні ягоныя спонсары ня мелі ні вялікіх грошай, ні значнай мэдыйнай падтрымкі.

Дэпутатам са сьпісу Руху Палікота ў Кракаве будзе цётка, якая раней была дзядзькам, то бок, транссэксуал Анна Гродзка.

Дэпутатам са сьпісу Руху Палікота ў Гдыні будзе Робэрт Бедрань, гей, вядомы ў краіне актывіст змаганьня за роўныя правы для асобаў зь іншай сэксуальнай арыентацыяй і транссэксуалаў.

У Польшчы! У Сэйме разам зь Яраславам Качынскім!!!

To koniec świata, drodzy bracia i siostry!

А калі не наступіць канец, дык, як мінімум, будзе значна весялей, чым было дагэтуль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG