Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэль-2011 па эканоміцы двум амэрыканцам


Ляўрэатамі сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы сталі амэрыканцы Томас Сарджэнт і Крыстафэр Сімз. Прэмію далі за досьледы сувязяў у макраэканоміцы.

Томас Сарджэнт зь Нью-Ёркскага ўнівэрсытэту дасьледаваў, якім чынам структурная макраэканамэтрыка можа быць выкарыстаная для аналізу пэрманэнтных зьменаў у эканамічнай палітыцы.

Крыстафэр Сімз з Прынстанскага ўнівэрсытэту атрымаў прэмію за распрацоўку мэтаду, які ацэньвае ўплыў на эканоміку часова дзейных чыньнікаў, уключна з эканамічнай палітыкай дзяржавы.

Сарджэнт і Сімз працавалі незалежна адзін ад аднаго, аднак тэматыка іх дасьледаваньняў шмат у чым перасякаецца. Працы, за якія ім прысудзілі прэмію, былі апублікаваныя ў 70-я і 80-я гады мінулага стагодзьдзя.

Сарджэнт і Сімз падзеляць 10 мільёнаў швэдзкіх кронаў (1,5 мільёна даляраў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG