Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзалюцыю Народнага сходу перадалі ўладам у Баранавічах


Прынятую на баранавіцкім Народным сходзе рэзалюцыю перадалі 10 кастрычніка старшыні гарвыканкаму Віктару Дзічкоўскаму і старшыні гарсавету Аляксандру Селіфонтаву.

Рэзалюцыю ўладам занесьлі сябра баранавіцкага аргкамітэту сходу Віктар Сырыца і адзіны дэпутат ад апазыцыі ў гарсавеце Баранавічаў Аляксандар Галькевіч.

Як распавёў Віктар Сырыца, рэзалюцыя ўтрымлівае зварот як да цэнтральнай улады, так і да мясцовай.

"У рэзалюцыі ад прэзыдэнта, Савету міністраў і Палаты прадстаўнікоў мы патрабуем зрабіць захады, каб спыніць рост цэнаў, індэксаваць заробкі, вырашыць валютную праблему і праблему абясцэньваньня рублёвых укладаньняў, адмяніць кантрактную сыстэму працы, стымуляваць прадпрымальніцтва, аднавіць законнасьць у краіне, вызваліць палітзьняволеных і правесьці новыя вольныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ў краіне, аднавіць у Канстытуцыі артыкул пра тое, што прэзыдэнт можа толькі двойчы запар займаць сваю пасаду, адмяніць апошнія праўкі закону аб масавых мерапрыемствах, аказаць матэрыяльную дапамогу інвалідам на рамонт, паліва і абслугоўваньне аўтамабіляў.

Ад мясцовых уладаў мы патрабуем спыніць перасьлед удзельнікаў Народнага сходу і рэабілітаваць іх, перанесьці месца масавых мерапрыемстваў у Баранавічах са старога парку на цэнтральную плошчу, выбраць сваіх прадстаўнікоў, якія будуць кантраляваць выкананьне гэтых патрабаваньняў", — кажа Віктар Сырыца.

Акрамя таго, у рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаваньне да мясцовых уладаў прыйсьці на наступны Народны сход. Ён мае адбыцца ў 13 гадзін 12 лістапада. Яго ўдзельнікі абмяркуюць рэакцыю ўладаў на патрабаваньні і прымуць далейшыя рашэньні па абароне правоў грамадзянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG