Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомель: Кацора і Няпомняшчых пакараныя штрафамі


Суд Цэнтральнага раёну Гомеля пакараў сёньня штрафамі сяброў аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу. Уладзімер Кацора аштрафаваны на 350 тысяч рублёў, Уладзімер Няпомняшчых — на 175 тысяч.

Адміністрацыйныя пратаколы на грамадзкіх актывістаў паводле артыкула 23.34 — парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства — склалі ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі. На спадара Няпомняшчых — 7 кастрычніка за расклейку налепак пра Народны сход, на Кацору — 8 кастрычніка за распаўсюд запрашэньняў на сход, у якіх значыліся ягонае прозьвішча, тэлефон і фатаграфія.

Абодвух актывістаў у суд прывезьлі з ізалятара пад вартай. Уладзімер Кацора пасьля затрыманьня трымаў сухую галадоўку.

На пытаньні судзьдзі Марыны Дамненкі спадар Кацора не адказваў, заявіў, што не давярае ёй як судзьдзі.

"Лічу, што рашэньне пра наша адносна мяккае пакараньне прымалі ня судзьдзі, а недзе ў вышэйшых кабінэтах", — сказаў спадар Кацора.
XS
SM
MD
LG