Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 8 лістапада валюту можна будзе набыць толькі па пашпарце


Продаж валюты фізычным асобам па пашпарце ўводзіцца ў Беларусі з 8 лістапада.

Адпаведны ўказ № 449 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 6 кастрычніка 2011 году.

Указ прыняты "ў мэтах упарадкаваньня ажыцьцяўленьня фізычнымі асобамі валютна-абменных апэрацый, зьвязаных з продажам ім замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь, прадухіленьня легалізацыі прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці".

Замест пашпарта пры куплі валюты можна будзе прад'яўляць іншы дакумэнт, які сьведчыць асобу. Адзіная сыстэма ўліку будзе ўведзеная ва ўсіх банках.

Указ не прадугледжвае абмежаваньняў на колькасьць валюты, якую можна набыць.

Правіла, каб фіксаваць пашпартныя дадзеныя пры набыцьці валюты, было ўведзена ў Беларусі ў 1997 годзе і дзейнічала да лютага 2006 году. Пра рашэньне вярнуць гэтае правіла ўпершыню абвясьціў Лукашэнка пры канцы жніўня на нарадзе, дзе абмяркоўваўся сцэнар выхаду на адзіны курс беларускага рубля, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG