Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

735 тысяч штрафу за салідарнасьць зь Бяляцкім


Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

Праваабаронца Віктар Сазонаў аштрафаваны на 735 тысяч рублёў за "незаконны выпуск і распаўсюд друкаванай прадукцыі". Адміністрацыйную справу разглядала ў Ленінскім раённым судзе Горадні судзьдзя Ксенія Стасюкевіч.

Віктара Сазонава затрымалі 23 жніўня ў Горадні падчас акцыі ў абарону арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага. Удзельнікі раздавалі мінакам бюлетэнь "Прэзумпцыя", прысьвечаны арышту Бяляцкага.

Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія шлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску. Ня выключана, што пры канцы кастрычніка пачнецца разгляд ягонай справы ў судзе.
XS
SM
MD
LG