Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўцу Народнага сходу ў Воршы выклікаюць у міліцыю


Яўген Анішчанка

Яўген Анішчанка

Яўгена Анішчанку, які ўзяў на сябе вядзеньне імпрэзы пасьля таго, як сябраў аргкамітэту Народнага сходу затрымала міліцыя, таксама выклікалі ў Аршанскі ГАУС.

"Патэлефанаваў нейкі чалавек, назваўся ўчастковым інспэктарам і сказаў, што ў гарадзкім аддзеле міліцыі са мной хочуць паразмаўляць пра Народны сход. Я сказаў, што бяз позвы ні на якія размовы не пайду. Адказалі, што прывязуць позву", — распавёў Анішчанка праз тэлефон.

Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка пачаў весьці сход, калі зрабілася зразумела, што затрыманых арганізатараў Мікалая Дзямідава і Міная Карняенку зь міліцыі не адпусьцяць. Іх затрымалі нібыта з тае прычыны, што яны размаўлялі пра нейкую зброю. Гэта быццам бы пачулі мінакі, якія і зьвярнуліся ў міліцыю.

Яўген Анішчанка патлумачыў прысутным, якіх было каля 70 чалавек, сэнс імпрэзы і зачытаў рэзалюцыю, за якую ўдзельнікі сходу аднагалосна прагаласавалі. Імпрэзу здымала мясцовая тэлекампанія "Скіф". Непадалёк стаяла некалькі "аўтазакаў". Падчас сходу нікога не затрымлівалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG