Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радаслаў Сікорскі: «Найбольшы ўплыў на Беларусь маюць самі беларусы»


Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі даў эксклюзіўнае інтэрвію карэспандэнтам Радыё Свабода і БелаПАН. У прыватнасьці, ён паведаміў, што амбасадара Беларусі ў Польшчы выклічуць у МЗС у сувязі з анты-польскімі выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі.

Карэспандэнт: «Перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі вы сустракаліся з Аляксандрам Лукашэнкам. Цяпер лідэр партыі «Закон і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі і іншыя вашы палітычныя апанэнты крытыкуюць вас з-за гэтага. Яны мяркуюць, што гэта быў няправільны крок. Як вы лічыце, ці быў які-небудзь плён ад гэтага візыту?»

Радаслаў Сікорскі: «Я лічу, што неабходна працягваць палітыку выстаўленьня ўмоваў. Калі б Лукашэнка выпусьціў людзей з турмаў, аслабіў гайкі, як гэта было перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 года, зь ім можна было б размаўляць. І мы прапаноўваем яму працягваць гэты курс. А калі ён саджае сваіх апанэнтаў ў турмы, тады трэба накладаць санкцыі. І мы не павінны яго байкатаваць. Мы павінны яго ўхваляць, заахвочваць, калі ён зрабіў нешта добрае, і крытыкаваць, і нават пакараць яго, калі ён зрабіў нешта супраць эўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Карэспандэнт: «Як вы лічыце, беларускі рэжым можа зьмяніцца, стаць больш дэмакратычным?»

Сікорскі: «Я спадзяюся, лёс дыктатараў, якія апошнім часам згубілі ўладу,
Яшчэ ня позна для Лукашэнкі пайсьці шляхам генэрала Войцэха Ярузэльскага

прымусяць Лукашэнку задумацца. Яшчэ ня позна для Лукашэнкі пайсьці шляхам генэрала Войцэха Ярузэльскага, які ня толькі працягвае жыць у сваёй краіне, але якога ў шпіталі наведаў Лех Валенса. Але ёсьць і іншыя сцэнары, значна горшыя...

Карэспандэнт: «Ці чулі вы апошнія выпады Аляксандра Лукашэнкі ў бок Польшчы на прэсавай канфэрэнцыі расейскіх журналістаў? Выказваньні былі ня вельмі прыемныя -- пра мары Польшчы пра перанос межаў і гэтак далей...»

Сікорскі: «Гэта ўсё – лухта. І ў сувязі з гэтым мы ў панядзелак выклікаем амбасадара Беларусі ў Польшчы. Мы ня можам так талерантна і спакойна ставіцца да такіх ня чым не абгрунтаваных выказваньняў беларускага
...такія дзіўныя выказваньні і матывацыі сьведчаць толькі пра стан розуму таго, хто пра гэта кажа.

лідэра. Відавочна, што мы паважаем беларускі народ, таму што лічым, што гэты народ -- эўрапейскі. Мы хочам, каб вы карысталіся ўсімі прывілеямі і перавагамі эўрапейскага народа. А такія дзіўныя выказваньні і матывацыі сьведчаць толькі пра стан розуму таго, хто пра гэта кажа. Таму ў панядзелак у Міністэрства замежных справаў будзе выкліканы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Віктар Гайсёнак, якому будзе выказаны рашучы пратэст».

Карэспандэнт: «А ці не здаецца вам, што Эўразьвяз зараз ня мае рычагоў уплыву на Беларусь?»

Сікорскі: «Ёсьць яшчэ Паўночная Карэя, Іран, Куба, якая знаходзіцца побач з ЗША.
Найбольшы ўплыў на Беларусь маюць самі беларусы. Цяпер ўсё гэта кантралюецца прэзыдэнтам і ягоным асяродзьдзем. А нам хацелася б, каб сытуацыю кантраляваў сам беларускі народ. Дарэчы, так, як некалькі гадзін таму выказаўся на парлямэнцкіх выбарах польскі народ.
Я спадзяюся, што ў хуткім часе мы будзем сьвяткаваць перамогу ў Беларусі каго заўгодна, але таго, хто пераможа ў дэмакратычных выбарах у Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG