Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шацікаву зьбіраюцца дапытаць у шпіталі


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава
Супрацоўнік Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва маёр Андрэй Цецюрукоў наведае праваабаронцу Крысьціны Шацікаву ў магілёўскім абласным анакалягічным дыспансэры, каб высьветліць падрабязнасьці напісаньня ёй скаргі.

Шацікава адзначае, міліцыянт праз тэлефон не паведаміў, што за гэта скарга, але вельмі настойваў на сустрэчы.

“Яго не зьбянтэжыла тое, што я знаходжуся ў шпіталі пасьля апэрацыі ў анкалягічным аддзяленьні. Спачатку ён папрасіў, каб я да яго прыйшла ў аддзел, а калі пачуў, што я ў шпіталі, сказаў, што ён прыйдзе да мяне. Шчыра я шакаваная – я сутыкалася са многім, але, каб пасьля апэрацыі да мяне наведваўся міліцыянт – гэта ўпершыню”, – зазначае Крысьціна Шацікава.

Яна выказвае здагадку, што скарга па якой прыйдзе Цецюрукоў, ёй была напісана на факт ачапленьня 21 верасьня сквэру ля Драматычнага тэатру ў Магілёве. Тады міліцыянты тлумачылі, што сквэр нібыта замініраваны, але ў афіцыйных паведамленьнях наступных дзён не было згадак пра ўвядзеньне надзвычайных захадаў бясьпекі ў раёне вуліцы Ленінскай і сквэру ля тэатру. Крысьціна Шацікава зьвярнула са скаргай у міліцыю, каб ёй патлумачылі, што ж адбывалася 21 верасьня ў цэнтры Магілёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG