Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парлямэнцкіх выбарах у Польшчы перамагае партыя Туска


Дональд Туск

Дональд Туск

Партыя "Грамадзянская платформа" перамагае на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў Польшчы ў мінулую нядзелю.

Дзяржаўная выбарчая камісія па выніках апрацоўкі 63% бюлетэняў паведаміла, што за каманду Туска прагаласавалі 37,5% выбарцаў. За апазыцыйную партыю "Закон і справядлівасьць" аддалі свае галасы 30,6% палякаў. Трэцяе месца займае "Рух падтрымкі Палікота" з вынікам 9,8%.

“Для мяне і ўсёй партыі гэта вялікі гонар, мець магчымасьць цягам наступных чатырох гадоў працаваць для ўсіх вас, нягледзячы на тое хто за каго сёньня галасаваў”, - заявіў прэм’ер-міністар і лідэр Грамадзянскай плятформы Дональд Туск.

Плятформе, аднак, ня хопіць галасоў у парлямэнце, каб кіраваць краінаю самастойна, таму ў панядзелак пачнуцца перамовы ў справе кааліцыі. Найбольш верагодна, што кааліцыянтам будзе Сялянская партыя віцэ-прэм’ера Вальдэмара Паўляка, зь якой Плятформа працавала разам цягам апошніх 4 гадоў.

Сёлетнія выбары – прэцэдэнт у найноўшай гісторыі Польшчы. Яшчэ ніколі не здарылася, каб партыя, якая кіравала краінай увесь дадзены паводле Канстытуцыі тэрмін, яшчэ раз перамагла ў выбарах.
XS
SM
MD
LG