Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных справаў ЭЗ уключаць у «чорны сьпіс» беларускіх судзьдзяў


Мая Кацьянчыч

Мая Кацьянчыч

Пра гэта 9 кастрычніка паведаміла прэс-сакратарка ЭЗ у зьнешняй палітыцы Мая Кацьянчыч. ЭЗ можа ўвесьці і больш жорсткія меры ў будучыні, сказала яна.

«Улічваючы, што сытуацыя сапраўды пагаршаецца, мы разгледзім яе яшчэ раз вельмі ўважліва», сказала Кацьянчыч.

На сустрэчы ў Люксэмбургу міністры замежных справаў ЭЗ павінны павялічыць санкцыі ў дачыненьні да людзей, блізкіх да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У цяперашні час 192-м беларусам забаронены ўезд у ЭЗ і тры беларускія кампаніі маюць замарожаныя актывы ў ЭЗ.

З 10 кастрычніка ў сьпісе забароненых будзе 16 новых імёнаў. Большасьць зь іх зьяўляюцца судзьдзямі, якія прысуджалі асобаў, што пратэставалі супраць рэжыму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году.

Дзейныя санкцыі супраць РБ мінаюць у канцы кастрычніка, але сярод 27 краін-членаў ЭЗ ёсьць аднадушнае меркаваньне што да працягу іх на адзін год.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG