Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Туск: «Дапамога Беларусі можа перавысіць 9 мільярдаў даляраў»


9 кастрычніка ў Польшчы праходзяць парлямэнцкія выбары.

Палякі выбіраюць 460 чальцоў Сэйму і 100 чальцоў Сэнату. На гэтыя месцы прэтэндуюць больш за 7 тысяч кандыдатаў ад 7 асноўных плітычных партыяў. Галоўная барацьба разгарнулася паміж «Грамадзянскай плятформай», лідэрам якой зьяўляецца прэм’ер Дональд Туск, і партыяй «Права і справядлівасьць», якую ачольвае Яраслаў Качынскі.

Падчас галасаваньня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск адказаў на пытаньні беларускіх журналістаў. Што да выказваньня Аляксандра Лукашэнкі, які назваў абяцаныя Тускам 9 мільярдаў даляраў «газэтнай качкай», польскі прэм’ер сказаў: «Я перакананы ў тым, што ў выніку нашых кансультацыяў з бальшынёй кіраўнікоў дэмакратычнага сьвету, дапамога Беларусі можа нават і перавысіць 9 мільярдаў даляраў, калі будуць выкананыя ўмовы, датычныя правоў чалавека, дэмакратычных свабод і вольных выбараў».

Дональд Туск таксама выказаў спадзяваньне, што Беларусь дачакаецца вольных і справядлівых выбараў, як у Польшчы. «Мы вельмі задаволеныя, што менавіта самі выбарцы вырашаюць, хто пераможа на выбарах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG