Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс падтрымаў ідэю вылучэньня Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію 2012 году


Аўдронюс Ажубаліс

Аўдронюс Ажубаліс

Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс "па сутнасьці падтрымаў" ідэю вылучэньня арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 году.

Літоўскі МЗС адзначае, што разглядае гэтую і іншыя кандыдатуры і зьвяртае ўвагу на тое, што яны павінны быць прадстаўленыя 1-га лютага.

"Прапанова намінаваць Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру прагучала падчас урадавай гадзіны ў Сэйме. МЗС разглядае гэтую, а таксама іншыя кандыдатуры на Нобэлеўскую прэмію. Кандыдатуры павінны быць прадстаўленыя да 1 лютага. Міністар па сутнасьці ідэю падтрымлівае", — сказаў прадстаўнік МЗС Міндаўгас Лашас,перадае DELFI.

Зьвярнуцца да Нобэлеўскага камітэту адносна кандыдатуры Бяляцкага на мінулым тыдні прапанаваў парлямэнтар Вітаўтас Богушыс на дыскусіі, якая тычылася адказнасьці міністраў юстыцыі і замежных спраў за перадачу інфармацыі пра рахункі Бяляцкага афіцыйнаму Менску.
XS
SM
MD
LG