Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя 8-9 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У СУБОТУ...


...дождж увесь дзень, у нядзелю крыху праясьніцца. Вецер моцны, да парывістага. Тэмпэратура: 7-10.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


8 кастрычніка

Народныя сходы ў Менску і блізу 30 іншых гарадах Беларусі.

Дзень незалежнасьці Харватыі.

9 кастрычніка

Парлямэнцкія выбары ў Польшчы.

У Бэрліне канцлер Ангела Мэркель сустракаецца з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі.

У Празе пачынаецца трохдзённая канфэрэнцыя «Forum 2000».

Сусьветны дзень пошты.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


1977 – у космас паляцеў другі беларус-касманаўт, Уладзімер Кавалёнак.

Нарадзіліся:

8 кастрычніка

1831 – Міхал Ельскі, беларускі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.

9 кастрычніка

1874 – Мікалай Рэрых, расейскі жывапісец, тэатральны мастак, археоляг, падарожнік, пісьменьнік, філёзаф, грамадзкі дзеяч.

1892 – Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1961.

1940 – Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка, сьпявак, паэт, кампазытар.

Памерлі:

8 кастрычніка

1943 – Андрэй Мрый, беларускі пісьменьнік.

1991 – Зоська Верас, беларуская грамадзкая дзяячка і пісьменьніца.

9 кастрычніка

1967 – Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.

МІНУС 365:


Другі англамоўны слэм у Менску.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Калі б людзі ведалі, як няшмат розуму выкарыстоўваецца ў кіраваньні гэтым сьветам, яны памерлі б ад страху».

Іва Андрыч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG