Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗРАНКУ...


... Зранку пераменная воблачнасьць, удзень і ўвечары захмарыцца, магчымы дождж. Тэмпэратура: 5-8.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Люксэмбургу паседжаньне Рады па замежнай палітыцы Эўразьвязу. Сьпіс неўязных службовых асобаў зь Беларусі будзе папоўнены далейшымі 16 прозьвішчамі.

У Абу Дабі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах пачынаецца двухдзённы сусьветны эканамічны форум.

Сусьветны дзень псыхічнага здароўя.

Сусьветны Дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.

Дзень Калюмба ў ЗША.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1577 – Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1939 – паміж Літвой і СССР падпісаная дамова, у выніку якой Віленская вобласьць перайшла да Літвы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 – Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 – Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар опэраў.

1861 – Фрыцьёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922.

1870 – Іван Бунін, расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1933.

1930 – Гаралд Пінтэр, ангельскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2005.

1940 – Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху.

1957 – беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк.

У гэты дзень памерлі:

1833 – кампазытар Міхал Клеафас Агінскі.

1938 – Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1963 – Эдыт Піяф, француская сьпявачка.

1985 – Орсан Ўэлс, амэрыканскі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст.

МІНУС 365:


Сідарэвіч - новы лідэр Грамады. Ляўковіч яго не прызнаў.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Прыгожая жанчына побач –
Я забываю пра сям'ю.
Благога тут, на першы погляд,
Не бачу і не прызнаю, –
I на другі, на трэці погляд...
I толькі ўсё ж у нейкі міг
Сумненні одумам напоўняць
I зрок мой стомлены, і слых.
Не рады я сумненням гэтым!
Наканаваныя заўжды
Яны звычайнаму паэту
На ўсе ягоныя гады.
Прабач, прыгожая жанчына,
Што я сцішаю свой парыў,
А вось Ясенін – малайчына!
Ён так ніколі не рабіў. »

Леанід Дранько-Майсюк
XS
SM
MD
LG