Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім валюта фізычным асобам будзе прадавацца толькі пасьля прад’яўленьня пашпарту. Паведамляецца, што указ прыняты ў мэтах распрацаванага ўрадам і Нацбанкам комплексу захадаў «у справе выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля».

Дакумэнтам прадугледжваецца рэгістрацыя пашпартных дадзеных асобаў, якія набываюць замежную наяўную і безнаяўную валюту, уключна з дарожнымі чэкамі і плацёжнымі дакумэнтамі ў замежнай валюце, у абменных пунктах касах банкаў.

Сьцьвярджаецца, што рэгістрацыя пашпартных дадзеных дазволіць «сфармаваць міжбанкаўскую цэнтралізаваную электронную базу дадзеных па ўліку замежнай валюты, рэалізаванай грамадзянам, з дапамогай аўтаматызаванай сыстэмы адзінай разьліковай прасторы».

Указ набывае моц праз месяц пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG