Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Мёрамі затрымалі незалежнага журналіста Кастуся Шыталя


Кастусь Шыталь
Кастусь Шыталь
Ён зьбіраў матэрыялы пра Народны сход, які арганізуюць жыхары Дзісны — мястэчка ў Мёрскім раёне.

Спадара Шыталя затрымалі, калі ён ехаў «аўтаспынам» на чужой машыне. Хлопца прымусілі выйсьці і пасадзілі ў міліцэйскае аўто. Пра прычыны затрыманьня супрацоўнікі міліцыі сказалі, што хочуць спраўдзіць, ці не Кастусь Шыталь абрабаваў нейкую машыну ў Шаркоўшчыне.

Журналіста спачатку і павезьлі ў Шаркоўшчыну, нібыта на апазнаньне. Але потым міліцыянты чамусь перадумалі і накіраваліся з затрыманым у Мёрскі РАУС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG