Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктару Калесьніку пагражаюць пакараньнем за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі


Віктар Калесьнік
Віктар Калесьнік
Спадар Калесьнік — арганізатар правядзеньня Народнага сходу ў Полацку. Яго выклікалі ў гарадзкую пракуратуру і пад росьпіс уручылі папярэджаньне пра «недапушчальнасьць падрыхтоўкі дзеяньняў, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Актывіст спрабаваў патлумачыць, што правядзеньне сходаў мясцовых жыхароў не падпадае пад дзеяньне закону аб правядзеньні масавых вулічных акцый. Аднак у пракуратуры ня слухалі: сказалі, што ён мусіў за 15 дзен падаць заяўку ў гарвыканкам, і што ў Полацкі гарвыканкам такая заяўка не паступала.

У папярэджаньні, якое падпісала выканальніца абавязкаў пракурора Алена Грышаева, гаворыцца, што Віктара Калесьніка прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці, калі ён будзе праводзіць Народны сход у Полацку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG