Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дадасьць 16 беларускіх функцыянэраў у сьпіс неўязных


10 кастрычніка ў Люксэмбургу міністры замежных справаў Эўразьвязу пашыраць санкцыі супраць беларускага рэжыму, дадаючы 16 новых прозьвішчаў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.

Паводле карэспандэнта нашага радыё ў Брусэлі, новыя візавыя санкцыі будуць датычыць галоўным чынам судзьдзяў, якія судзілі за пратэсты супраць рэжыму пасьля 19 сьнежня 2010 году.

На дадзены момант забарона на ўезд у краіны-сябры Эўразьвязу накладзеная на 192 беларускія службовыя асобы. Тэрмін дзеяньня цяперашніх санкцыяў фармальна завяршаецца ў канцы кастрычніка, але ў Эўразьвязе пануе аднадушнасьць адносна падаўжэньня іх яшчэ на год. Менск, паводле нашага карэспандэнта, аблягчыў такое рашэньне Брусэлю, адклікаўшы свайго прадстаўніка з саміту Ўсходняга партнэрства ў Варшаве 29-30 кастрычніка.

Міністры замежных справаў Эўразьвязу ў Люксэмбургу таксама абмяркуюць крытэры для магчымых эканамічных санкцый супраць Менску. Але рашэньне па гэтым пытаньні ня будзе прынятае 10 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG