Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце. Пракуратура папярэдзіла Ўладзімера Вуека


Belarus - UCP activist from Brest Uladzimir Vuek, 7oct2011

Belarus - UCP activist from Brest Uladzimir Vuek, 7oct2011

Пракуратура Берасьцейскай вобласьці вобласьці вынесла афіцыйнае папярэджаньне кіраўніку мясцовага моладзевага крыла АГП «Маладыя дэмакраты» Ўладзімеру Вуеку.

У дакумэнце за подпісам пракурора Берасьцейскай вобласьці Сяргея Хмарука палітык папярэджваецца пра недапушчальнасьць парушэньня закону аб масавых мерапрыемствах.

Уладзімер Вуек: «На гэта я сказаў, што я ня згодны з гэтым папярэджаньнем, бо Народны сход рэглямэнтуецца законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, а не законам аб масавых мерапрыемствах. Я адзначыў, што мы не плянуем выкарыстоўваць нейкую партыйную сымболіку, таму гэта ня будзе ніякім мітынгам. Дарэчы, у пракуратуры ў мяне пыталіся, ці ня ведаю я, дзе іншыя арганізатары Народнага сходу, бо зь імі не маглі зьвязацца. Я ім сказаў, што сам ня ведаю».

Міліцыянты шукалі спадара Вуека на працягу першай паловы дня 7 кастрычніка. Раніцай яны прыяжджалі да яго дадому. Палітык расказаў, што яму пазваніў на мабільны тэлефон міліцыянт, сказаў, што стаіць пад яго дзьвярыма, і папрасіў адчыніць, каб уручыць позву. Аднак Уладзімер Вуек патлумачыў яму, што знаходзіцца ў офісе АГП. Пасьля гэтага ў офіс і наведаўся маёр міліцыі аддзелу прафіляктыкі, які і ўручыў позву ў пракуратуру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG