Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску працягваюць папярэджваць арганізатараў Народнага сходу


Старшыня Бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі сябра аргкамітэту Народнага сходу Віктар Бузінаеў адмовіўся падпісваць папярэджаньне аб адказнасьці за парушэньне закону «Аб масавых мерапрыемствах». Як кажа партыец, дакумэнт яму прывезьлі міліцыянты ў дом яго бацькоў, які на ўскрайку Бабруйску.

Актывіст сьцьвярджае, што нават не чытаў папярэджаньне. Яго зьмест пераказалі яму самі міліцыянты.

Віктар Бузінаеў: «Я сказаў, што зь ім трэба азнаёміцца ў спакойнай абстаноўцы, а цяпер я заняты. Я толькі напісаў па паперцы, што адмаўляюся падпісвацца пад папярэджаньнем і адказваць на якія-кольвек пытаньні, зьвязаныя з ім.

Яны сказалі мне, што доўга шукалі мяне. Якім чынам яны мяне знайшлі, невядома. Папярэджаньне ад пракурора — гэта спроба запалохаць сяброў бабруйскага аргкамітэту Народнага сходу. Мы настойваем, што на правядзеньне Сходу не патрэбны дазвол улады, яны лапочуць сваё. Я мяркую, што да заўтра мяне пакінулі ў спакоі».

7 кастрычніка раённая пракуратура Бабруйску папярэдзіла й старшыню аргкамітэту Народнага Сходу Канстанціна Локцева. У Магілёве таксама раённая пракуратура папярэдзіла сябра мясцовага аргкамітэту Сходу Уладзімера Шанцава. Папярэдзіў актывіста пра адказнасьць за парушэньне закону «Аб масавых мерапрыемствах» й гарвыканкам. Шанцаў у адказ абскардзіў у гарадзкой пракуратуры вынесеныя папярэджаньні.

У Бабруйску й Магілёве не зьбіраюцца адмаўляцца ад правядзеньня Народных сходаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG