Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія беларусы падтрымаюць Народны сход


Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) зьвярнулася з заклікам да сяброў арганізацыі правесьці акцыі ў падтрымку Народнага сходу ў Беларусі 8 кастрычніка.

БАЗА лічыць, што амэрыканскія беларусы могуць падтрымаць Народны сход, арганізуючы мітынгі каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне і кансуляту ў Нью-Ёрку або праводзячы сходы сяброў аддзелаў і гурткоў БАЗА, на якіх будзе падавацца інфармацыя аб падзеях у Беларусі.

У знак салідарнасьці з удзельнікамі Народнага сходу ў Беларусі Бруклінскі аддзел БАЗА правядзе свой сход 8 кастрычніка.

Як мы ўжо паведамлялі, пікет у падтрымку Народнага сходу правядзе арганізацыя беларусаў Бэльгіі і Францыі – Беларуска-Эўрапейскае Задзіночаньне. Пікет пройдзе на плошчы Шумана ў Брусэлі.
XS
SM
MD
LG