Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімера Шанцава папярэдзілі за тое, што запрасіў на народны сход


Уладзімер Шанцаў

Уладзімер Шанцаў

7 кастрычніка старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў атрымаў адказ гарвыканкаму на запрашэньне наведаць Народны сход яго кіраўніцтвам. Шанцава пісьмова папярэдзілі, што правядзеньне Народнага сходу парушае “Закон аб масавых мерапрыемствах”, што актывіста АГП могуць пакараны штрафам, альбо адміністрацыйным арыштам.

Уладзімер Шанцаў кажа, што пісьмовы адказ яму ўручылі намесьнік старшыні гарвыканкаму Ігар Шардыка й начальнік аддзелу ідэалягічнай працы гарвыканкаму Ала Галушка.

“Яны аргумэнтавалі папярэджаньне тым, што на Народных сходах трэба абмяркоўваць мясцовыя праблемы, а ня тыя, якія мы зьбіраемся. Паводле чыноўнікаў яны глябальныя. Значыць, зрабілі яны выснову, гэта не мясцовы сход. Мяне папярэдзілі, што нашае мерапрыемства будзе несанкцыянаваным. Адказнасьць за яго 30 базавых велічыняў, альбо адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Першае нашае дзеяньне – будзем рыхтаваць дакумэнты на абскарджаньне. Другое — адмаўляцца ад правядзеньня Сходу мы не зьбіраемся. Падрыхтоўка ідзе поўным ходам”, зазначае Ўладзімер Шанцаў.

6 кастрычніка Ўладзімер Шанцаў позна ўвечары атрымаў папярэджаньне і ад пракуратуры Ленінскага раёна Магілёва. Папярэджаньне аналягічнае таму, якое яму сёньня, уручылі ў гарвыканкаме. Народны сход парушае “Закон аб масавых мерапрыемствах”, гаворыцца ў папярэджаньні з раённай пракуратуры.
XS
SM
MD
LG