Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: П'яны беларускі дыплямат разьбіў тры аўтамабілі


Вечарам 6 кастрычніка на рагу вуліцаў Наўгардука і Альгірда дарадца амбасады Беларусі Яраслаў Дзікціеўскі на аўтамабілі VW Jetta зь зялёнымі дыпляматычнымі нумарамі ўрэзаўся ў мікрааўтобус Renault, а той пратараніў аўтамабіль BMW.

Сам Дзікціеўскі не пацярпеў, у іншых машынах людзей не было.

Супрацоўнікі паліцыі заявілі журналістам, што дыплямат быў зусім п'яны, але адмовіўся прайсьці праверку на ўтрыманьня алькаголю ў крыві. Ён тлумачыў паліцыянтам, што вельмі стаміўся на працы і заснуў за рулём.



Паліцыя не магла затрымаць чалавека, які мае дыпляматычную недатыкальнасьць. Дзікціеўскага перадалі супрацоўнікам амбасады Беларусі.

Кіроўца аўтамабіля амбасады, які прыехаў па Дзікціеўскага, накінуўся на журналіста LNK Яўнюса Матоніса, які здымаў здарэньне. Мужчына, які не прадставіўся, запатрабаваў не здымаць і па-расейску пагражаў даць журналісту "па мордзе".

На дапамогу Матонісу прыйшлі іншыя журналісты, якія растлумачылі супрацоўніку амбасады, што той знаходзіцца не ў Беларусі, перадае delfi.lt



Фота delfi.lt

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG