Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гавары праўду" і Мін'юст сустрэнуцца з Вярхоўным судзе


7 кастрычніка ў Вярхоўным судзе пройдзе папярэдняя сустрэча судзьдзі Бабкова з прадстаўнікамі кампаніі "Гавары праўду" і Міністэрства юстыцыі. "Гавары праўду" аспрэчвае рашэньне Мін'юсту не рэгістраваць арганізацыю.

"Гэта ўжо пачатак працэсу, хоць яшчэ і не судовае паседжаньне", - заявіў "Свабодзе" Сяргей Вазьняк, які будзе ўдзельнічаць у папярэдняй сустрэчы бакоў.

Вазьняк тлумачыць, чаму, на ягоную думку, рашэньне Мін'юсту не рэгістраваць ГП ня мае законных падставаў: "Мы знайшлі юрыдычны адрас для арганізацыі, прадставілі гарантыйны ліст уласьніка, што той гатовы нам даць памяшканьне. А Мін'юст палічыў, што акрамя гарантыйнага ліста, мы павінныя прадставіць яшчэ стос дакумэнтаў . Але ў законе не пісана пра гэта. У законе напісана, што прадстаўляецца дакумэнт. Там нават у адзіным ліку напісана – "дакумэнт, які пацьвярджае наяўнасьць юрыдычнай адрэсы". І мы лічым, што гарантыйны ліст зьяўляцца такім дакумэнтам. Яны напісалі ў сваім рашэньні, што гэты недахоп немагчыма выправіць. Гэта поўная лухта, бо такую хібу лёгка выправіць. Нашыя дакумэнты ляжалі ў іх цэлы месяц. Каб ад іх была просьба даць дадатковыя дакумэнты, у чым праблема? Мы за паўгадзіны прынесьлі б гэтыя дакумэнты. Па-першае, гэта не недахоп. Па-другое, нават калі стаць на бок Мін'юсту, гэта недахоп дакладна можна выправіць.

Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць кампанію "Гавары праўду" сёлета ў жніўні.
XS
SM
MD
LG