Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская пракуратура выбірае зручнейшы закон


Уладзімер Шанцаў
Уладзімер Шанцаў
Старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава папярэдзілі аб недапушчальнасьці парушэньня “Закона аб масавых мерапрыемствах”.

Дакумэнт з папярэджаньнем яму прынесьлі дамоў міліцыянты каля 21 гадзіны вечара.

Уладзімер Шанцаў – сябра аргкамітэту па правядзеньні ў Магілёве “Народнага сходу”. Сход і стаў нагодай для папярэджаньня.

“Папярэджаньне падпісанае пракурорам Ленінскага раёну Магілёва Сьнітковым. У ім гаворыцца, што яны валодаюць дакумэнтамі, якія сьведчаць аб арганізацыі масавага мерапрыемства, на якое дзеяньне закона “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах” не распаўсюджваецца. То бок, нам інкрымінуюць спробу парушыць закон “Аб масавых мерапрыемствах” і спасылаюцца на тое, што мы заявак у мясцовыя выканаўчыя ўлады на такія мерапрыемствы не падавалі. Ад мяне патрабуюць выкананьня закону і папярэджваюць аб адказнасьці за яго парушэньне. Усё робіцца, каб не дапусьціць правядзеньня Народнага сходу ў Магілёве”, - заяўляе Ўладзімер Шанцаў.

Што да афіцыйнага папярэджаньня, то Ўладзімер Шанцаў кажа, што будзе яго абскарджваць. Заўтра на пасяджэньні аргкамітэту будзе абмеркаваная сытуацыю, якая складваецца напярэдадні правядзеньня Народнага сходу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG