Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радзькоў хоча паставіць інтэрнэт на службу ідэалёгіі


Аляксандар Радзькоў

Аляксандар Радзькоў

Першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Радзькоў сёньня падчас нарады з кадравым рэзэрвам на Берасьцейшчыне заявіў, што ў Беларусі трэба выхоўваць культуру карыстаньня інтэрнэтам:

«Мы мусім прыйсьці да разуменьня таго, што на працоўным месцы інтэрнэт не павінен адрываць ад працы. Карыстаньне інтэрнэтам павінна быць абмежаванае тымі задачамі, якія вырашае канкрэтны спэцыяліст, альбо ў установе адукацыі маецца на ўвазе адукацыйны працэс. У дадзеным выпадку мы элемэнтарна павінны навучыцца лічыць нашы грошы і не дапускаць злоўжываньняў».

На думку Радзькова, інтэрнэт трэба больш шырока выкарыстоўваць у сфэры прасоўваньня дзяржаўнай ідэалёгіі, нацыянальнай культуры:

«За ўсім трэба нам пасьпяваць, пашыраць сваю прысутнасьць, задзейнічаць спэцыялістаў: рэдактараў, ідэолягаў, творчых людзей…».

Разам з тым Радзькоў заявіў, што "абмяжоўваць доступ у інтэрнэт у Беларусі ня будуць".
XS
SM
MD
LG