Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зрабіў Ладуцьку прэзыдэнцкую заўвагу


Мікалай Ладуцька
Мікалай Ладуцька
Аляксандар Лукашэнка аб’явіў «прэзыдэнцкую заўвагу» кіраўніку Менгарвыканкаму Мікалаю Ладуцьку. Як гаворыцца ў адпаведным распараджэньні — за непрыняцьце адпаведных захадаў у арганізацыі працы з інвэстарамі, валакіту і бюракратызм.

На нарадзе 29 верасьня Лукашэнка рэзка скрытыкаваў кіраўніцтва Менгарвыканкаму і ў прыватнасьці Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва за рэалізацыю інвэстыцыйных праектаў. Ён запатрабаваў ад Ладуцькі прыняць кадравыя рашэньні ў адносінах да канкрэтных асобаў, вінаватых у такой сытуацыі.

Напачатку тыдня былі вызваленыя ад пасадаў першыя асобы згаданага камітэту: старшыня Віктар Нікіцін, ягоны першы намесьнік Аляксей Мартынаў, начальнік упраўленьня архітэктуры і арганізацыі праектных працаў Фёдар Жураўлёў, сакратар старшыні камітэту Валковіч. Лукашэнка тады сказаў літаральна наступнае — «выразаць» усіх — ад начальніка да сакратара.

На 7 кастрычніка Мікалай Ладуцька прызначыў сустрэчу сустаршыням аргкамітэту Народнага сходу Віктару Івашкевічу і Генадзю Фядынічу. Раней аргкамітэт запрасіў Ладуцьку на сход жыхароў горада на плошчы Бангалор. Замест гэтага сёньня з Фядынічам і Івашкевічам правялі гутарку ў Генэральнай пракуратуры, дзе іх папярэдзілі пра недапушчальнасьць парушэньня закону аб масавых мерапрыемствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG