Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Манаеў вызвалены


Яго пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны. Пра гэта ён паведаміў Радыё Свабода.

Доктара сацыялягічных навук, прафэсара Алега Манаева затрымалі ў раёне плошчы Перамогі ў Менску, калі ён кіраваўся на брыфінг для дыпляматычнага корпусу, дзе была заплянаваная прэзэнтацыя дасьледаваньня НІСЭПД.

Як паведамілі ў амбасадзе Польшчы ў Менску, мерапрыемства давялося перанесьці на неакрэсьлены тэрмін. У амбасадзе сказалі, што прэзэнтацыя адбудзецца ў любы час, зручны для спадара Манаева.

У апошнім дасьледаваньні НІСЭПД былі прадстаўленыя вынікі верасьнёўскага апытаньня, згодна зь якімі Аляксандру Лукашэнку давяраюць толькі 24,5% апытаных. Кіраўніку дзяржавы не давяраюць 62,3% апытаных.

Падрабязная інфармацыя на сайце пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG