Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзіму Рабцэвічу ў Берасьці прысудзілі 70 тысяч штрафу


Актывісту Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», сябру незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Вадзіму Рабцэвічу зь Берасьця прысудзілі штраф у памеры дзьвюх базавых велічыняў (70 тысяч рублёў) за агітацыю Народнага сходу.

5 кастрычніка Вадзім Рабцэвіч расклейваў налепкі з інфармацыяй пра час і месца правядзеньня Народнага сходу на вадасьцёкавых трубах і быў затрыманы міліцыяй.

На яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства.

Старшыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу ў Берасьці Зінаіда Міхнюк, якая прысутнічала на судзе, кажа, што ў судзе ўлічылі матэрыяльны стан Вадзіма Рабцэвіча:

«Улічваючы, што ён беспрацоўны і ў яго двое маленькіх дзяцей, далі дзьве базавыя велічыні».
XS
SM
MD
LG