Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ладуцька хоча пабачыць Фядыніча й Івашкевіча


Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт

Сустаршыняў аргкамітэту Народнага сходу Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча запрасілі сустрэцца з кіраўніцтвам Менскага гарвыканкаму.

Спатканьне прызначанае за дзень перад народным сходам — 7 кастрычніка а 10 гадзіне.

Раней аргкамітэт запрасіў Мікалая Ладуцьку прыйсьці на сход жыхароў гораду Менску на плошчы Бангалор.

Сёньня зь Фядынічам і Івашкевічам гутарылі ў Генэральнай пракуратуры, дзе іх папярэдзілі, што нельга парушаць закон пра масавыя мерапрыемствы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG