Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Зьмітра Шурхая ў Баранавічах склалі пратакол


Зьміцер Шурхай пасьля выхаду зь мінулых «сутак» у Берасьці.

Зьміцер Шурхай пасьля выхаду зь мінулых «сутак» у Берасьці.

На затрыманага ў Баранавічах каардынатара аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне склалі пратакол, у якім яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы.

Пра гэта паведаміў сябра палітыка, прадпрымальнік Уладзімер Катрыч:

«Зьміцер пасьпеў мне сказаць па тэлефоне, што на яго склалі пратакол і ўжо апісваюць рэчы. Кажуць, што ён нецэнзурна лаяўся. Але я, як і многія знаёмыя Зьмітра, пацьвердзяць вам, што ён зусім ніколі ня лаецца матам — ён хрысьціянін ды проста прыстойны беларускамоўны чалавек. Як ведаеце, у беларускай мове матаў няма, таму Зьміцер прынцыпова ня мог мацюкацца. Але гэта, напэўна, яму помсцяць за тое, што ў Берасьці суд яго апраўдаў па такой жа справе, вось і вырашылі пасадзіць яго праз баранавіцкі суд».

Прадпрымальнік мяркуе, што, хутчэй за ўсё, Зьмітру Шурхаю пагражае зьняволеньне на суткі.

Каардынатар БХД быў зьняты міліцыянтамі проста з цягніка ў Баранавічах. Палітык ехаў зь Берасьця ў Менск па асабістых справах.
XS
SM
MD
LG