Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арцюшэнка: "Пуцінскі праект цікавы для Беларусі транспартнымі калідорамі і экспартам"


Яўген Арцюшэнка

Яўген Арцюшэнка

"Свабода" пацікавілася меркаваньнем экспэртаў і афіцыйных асобаў пра ініцыятыву Ўладзімера Пуціна стварыць "Эўразійскі зьвяз".

Пра тое, што можа даць Беларусі ўдзел у такім аб'яднаньні,"Свабодзе" распавядае старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па грашова-крэдытнай і банкаўскай дзейнасьці Яўген Арцюшэнка:

"Ствараецца эўразійская прастора паміж Эўразьвязам і пэрспэктыўнымі паўднёва-усходнімі рынкамі. То бок будзе адбудаваны, на мой погляд, лягічны ланцужок. І Беларусі гэта дае найперш транспартныя калідоры і доступ да вялікага рынку. Гэта тое, пра што мы казалі пры фармаваньні Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы.

Наша галоўная праблема ў тым, што беларуская эканоміка ня можа скарыстаць той аб'ём прадукцыі, які мы вырабляем. Калі б у нас была такая магчымасьць, то, мабыць, пуцінскія пляны нас не цікавілі бы. А паколькі велізарная частка нашай прадукцыі экспартуецца, то наш інтарэс у гэтым праекце непасрэдны.

Для нас вельмі важныя тыя ж транспартныя калідоры, якія ідуць з Захаду на Ўсход і ў зваротным кірунку. Патрэбна заняць лягістычныя цэнтры і транспартныя калідоры. І павялічваць экспарт беларускай прадукцыі".

У сваімі праграмным артыкуле кіраўнік ураду Расеі Ўладзімер Пуцін піша пра жаданьне стварыць "мадэль магутнага наднацыянальнага аб'яднаньня, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага сьвету і пры гэтым выконваць ролю эфэктыўнай "зьвязкі"паміж Эўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам" Артыкул Пуціна газэце Известия называецца «Новы інтэграцыйны праект для Эўразіі – будучыня, якая нараджаецца сёньня».
XS
SM
MD
LG