Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Васіль Такарэнка разарваў свой пашпарт


Васіль Такарэнка

Васіль Такарэнка

Гомельскі грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка, затрыманы спэцназам увечары 5 кастрычніка пасьля акцыі “маўклівага” пратэсту, разарваў свой беларускі пашпарт. Гэта здарылася ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі.

Пры гэтым ён заявіў: “Навошта мне пашпарт той краіны, у якой парушаюцца мае правы”.

Гэта здарылася пасьля таго, як Такарэнку ды іншых удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту - Ільлю Міронава і Ксенію Яраслаўцаву - затрымалі міліцыянты.

На Ільлю Міронава міліцыянты склалі пратакол за “зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў п'яным выглядзе”. Ён нібыта быў на падпітку, неахайна апрануты, хістаўся, ідучы па вуліцы.

“Пасьля акцыі, спрэс аточанай спэцназаўцамі, мы зь сябрамі зайшлі ў бістро на вуліцы Рагачоўскай. За намі, відаць, цікавалі, бо ад фантану, дзе была акцыя, да бістро гэта далекавата. У бістро хто піў колу, а хто піва. Я выпіў два куфлі піва – мне ўсё-ткі 29 гадоў. Калі мы выйшлі з бістро, нас сталі хапаць спэцназаўцы й людзі ў цывільным”, - паведаміў Міронаў.

Усіх іх адвезьлі на праверку ў наркалягічны дыспансэр. Ільля пагадзіўся здаць кроў на аналіз, а Такарэнка й Яраслаўцава адмовіліся.

З наркалягічнага дыспансэра затрыманых адвезьлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. На Міронава склалі адміністрацыйны пратакол і адпусьцілі. Папярэдзілі, каб чакаў позву.

Адпусьцілі таксама Такарэнку й Яраслаўцаву. Яны паехалі ў абласны шпіталь, каб там лекары ўзялі кроў на алькагольны аналіз. Але паколькі час было ўжо за поўнач, у шпіталі рабіць аналіз крыві адмовіліся.

Васіль Такарэнка, Ільля Міронаў і Ксенія Яраслаўцава, якія зьяўляюцца сталымі ўдзельнікамі акцыяў маўклівага пратэсту, таксама подпісы ў мінакоў за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG