Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На абласныя “Дажынкі” на Віцебшчыне не хапіла грошай


Сьвята ўраджаю, якое праводзілася на Віцебшчыне паводле ініцыятывы старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца, сёлета адмянілі. Каб апраўдаць ужо ўкладзеныя ў добраўпарадкаваньне райцэнтру грошы, вырашана ўсё ж правесьці “Дажынкі”, але — толькі раённага маштабу.

Спачатку абласныя “Дажынкі 2011” адтэрмінавалі: раней абвяшчалася, што сьвяткаваньні ў Лёзьне пройдуць у апошнія выходныя верасьня. Потым іх перанесьлі на 7 кастрычніка, але ўжо ў статусе раённага сьвята.

Пра тое, што абласное сьвята ў Лёзьне не адбудзецца, мясцовым жыхарам афіцыйна не паведамлялі. Тамтэйшае афіцыйнае выданьне “Сьцяг перамогі” ўвогуле перастала закранаць гэтую тэму: калі яшчэ ўвесну там было шмат матэрыялаў пра пэрспэктыўнае добраўпарадкаваньне да абласнога сьвята ўраджаю, то цяпер лёзьненцаў усяго толькі запрашаюць на адкрыцьцё новай крамы ды новай аўтастанцыі. Яшчэ адрэстаўравалі Дом культуры, але гатэль у райцэнтры дабудаваць не пасьпелі, новы асфальт паклалі толькі ў цэнтры і платы пафарбавалі толькі з аднаго боку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG