Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларуськалій" могуць прадаць на аўкцыёне


Кіраўнік Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Пётар Кузьняцоў не выключае, што пакет акцыяў "Беларуськалія" дзяржава прадасьць праз конкурсе або аўкцыёне.

"Я думаю, што калі будзе продаж, калі будзе прынятае такое прынцыповае рашэньне, гэта будзе продаж на конкурсе або аўкцыёне", - заявіў Кузьняцоў Інтэрфаксу.

"Беларуськалій" зьяўляецца адным з трох найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаеньняў на сусьветным рынку. Доля прадпрыемства ва ўсясьветнай вытворчасьці калійных угнаеньняў складае каля 15%, ва ўсусьветным экспарце калію - звыш 16%.

Кампанія ў ліпені 2010 года ўнесена ў плян прыватызацыі.

У чэрвені Аляксандр Лукашэнка ацэньваў ўвесь "Беларуськалій" у 30 мільярдаў даляраў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG