Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Менску. Скончыў юрыдычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Беспартыйны. Жанаты, мае двух сыноў – Івана і Міхала, які нарадзіўся 10 студзеня 2011 года.

Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Мінску, пазьней у сфэры будаўніцтва. З 1992 г. – дырэктар выдавецтва «Трывіюм». У 1999-2003 гг. зьяўляўся дэпутатам Менскага гарадзкога савету, затым на выбарах у 2003 і 2007 яго не зарэгістравалі.У 2010-ым браў удзел ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, набраў 33 працэнты галасоў выбаршчыкаў.

Затрыманы ў Менску ў ноч з 19 на 20 сьнежня. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Удзень 20 сьнежня выпушчаны адтуль пад падпіску аб нявыезьдзе. Доўгі час зьяўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках, абвінавачаньне па артыкуле.293 КК прад’яўленае 18 сакавіка 2011 г. (арганізацыя масавых беспарадкаў). Заяўляў пра ціск з боку сьледзтва з мэтай атрыманьня абвінаваўчых паказаньняў на яго сябра Міколу Статкевіча. 26 траўня ў Ленінскім судзе Менска асуджаны да 5,5 гадоў калёніі узмоцненага рэжыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG