Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі – воблачна, тэмпэратура да 18 градусаў цяпла

Сёньня ў Беларусі і ў сьвеце:


У межах Тыдня Нямеччыны - Дзень маладога вучонага. Маладыя беларускія навукоўцы змогуць прадставіць свае навуковыя распрацоўкі і праекты і правесьці міждысцыплінарныя дыскусіі. Будуць праведзены калёквіумы па наступных накірунках: матэматыка/інфарматыка, экалёгія/альтэрнатыўныя віды энэргіі, эканамічная тэорыя. (НАН Беларусі. Менск, вул. Акадэмічная, 1).

Канцэрт Vocalconsort Leipzig. Прагучаць творы Ёгана Сэбастыяна Баха, Генрыха Шуца, Фэлікса Мэндэльсона Бартольдзі, Яганэса Брамса. Пачатак а 19.30, уваход вольны. (Катэдра. Мінск, пл. Свабоды, 9).

У Лёндане – уганараваньне міжнароднай прэміяй імя Ганны Паліткоўскай у галіне правоў чалавека

Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас зьвернецца да Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы

У Стакгольме будзе абвешчаны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

Ёсьць нагода:


У Беларусі – дзень архівіста

Таксама ў гэты дзень, 6 кастрычніка:

1788 – распачаўся Чатырохгадовы Сойм (іншая назва — Вялікі Сойм). Гэты быў вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 году. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў 1789 г., арганiзаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелiчэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце канстытуцыі 3 траўня.

У 1939 закончылася польская абарончая вайна. Пад Коцкам перад немцамі капітулявала апошняя рэгулярная частка польскай арміі – самастойная апэратыўная група "Палесьсе" пад камандаваньнем генэрала Ф. Клебэрга.

У 1948 у сталіцы Туркмэніі Ашгабаце адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысяч чалавек.

У 1953 — з галоўнага канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы сэрыйны трактар «Беларусь»

У гэты дзень, 6 кастрычніка, нарадзіліся:

У 1876 — нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф (пам. 1950). Родная вёска Булгака – Асташына ў цяперашнім Наваградзкім раёне. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў краю, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
1887 — Лё Карбюзье, францускі архітэктар і дызайнэр
1908 — Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт
1927 — Паўль Бадура-Шкода, аўстрыйскі піяніст
1940 — Віктар Паўлаў, савецкі і расейскі актор тэатра кіно
1948 — Джэры Адамс, ірляндзкі палітык

У гэты дзень, 6 кастрычніка, памерлі:

1677 — Альбэрт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык
1809 — Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік усеагульне адукацыі
1929 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца
1991 — Ігар Талькоў, расейскі сьпявак
1996 — Станіслаў Каласанты Роек, рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз

Цытата на памяць


Паэзія ў сэрцы чалавека, і менавіта таму чалавек здольны авалодаць скарбамі якія хаваюцца ў прыродзе”.
Лё Карбюзье
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG