Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскага актывіста затрымалі за ўлёткі пра Народны сход


У Берасьці затрыманы актывіст гарадзкой арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», сябра незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Вадзім Рабцэвіч.

Ён расклейваў улёткі з інфармацыяй пра час і месца правядзеньня Народнага сходу ў абласным цэнтры.

На Вадзіма Рабцэвіча склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства на падставе артыкулу 23.34 КоАП. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 6 кастрычніка актывіста будуць судзіць, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG