Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыя Вуса папярэдзілі аб недапушчальнасьці ўдзелу ў масавых акцыях

  • БелаПАН

Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса 5 кастрычніцкай выклікалі ў камісію па крымінальных пакараньнях пры Ленінскім РУУС Менску.

Як паведаміў Вус, у камісіі яго паінфармавалі аб умовах кантролю за ім.

"Сказалі, што паводле крымінальнага заканадаўства яны абавязаны паставіць мяне на прафіляктычны улік. Я падпісаў паперы, што буду падаваць інфармацыю, калі зьбяруся выехаць за межы Беларусі. Мяне таксама папярэдзілі аб недапушчальнасьці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах", – сказаў ён.

Паводле словаў Вуса, яму таксама паведамілі, што ў любы час да яго з праверкай могуць прыйсьці супрацоўнікі міліцыі.

Адказваючы на пытаньне, ці зьбіраецца ён пры выезьдзе за мяжу інфармаваць органы ўнутраных спраў, Вус адзначыў:

"Закон парушаць ня буду. Няхай у нас адзін чалавек закон парушае. Але я спадзяюся на здаровы розум судзьдзяў і пракурораў, і што мой прысуд будзе адменены. Мяне ж абвінавацілі ў арганізацыі падпалаў, беспарадкаў і іншага, а ні аднаго доказу не было прадстаўлена. Спадзяюся, што гэты маразматычным прысуд будзе адменены ".

У сувязі з папярэджаньнем з нагоды удзелу ў масавых мерапрыемствах Вус паведаміў, што разважае, ці будзе ён прысутнічаць 8 кастрычніка на Народным сходзе. "Мяне туды ніхто не запрашаў. Але, магчыма, я прыйду туды як фізычная асоба", – сказаў ён.

Дзьмітрый Вус, прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня 2010 году і асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, быў вызвалены ўвечары 1 кастрычніка на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG