Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У камэндатуры "хіміі" ня хочуць прыняць бойлер для Севярынца


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Адміністрацыя спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе адбывае пакараньне сустаршыня БХД Павал Севярынец, адмовілася прыняць бойлер для нагрэву вады.

Бойлер у спэцкамендатуру прывозіў паплечнік Севярынца па БХД Георгі Дзьмітрук, аднак яму сказалі, што будуць раіцца наконт таго, прымаць прыладу, або не.

“Мне захацелася проста дапамагчы, бо людзі жывуць і няма банальна дзе памыцца ім, няма гарачай вады. Бойлер я знайшоў, але адміністрацыя спэцкамэндатуры зараз думае, ці прымаць яго. Часам “хімікаў” пускаюць у лазьню ў Пружаны, але гэта хутчэй нейкі інструмэнт узьдзеяньня на іх – адпусьціць, ці не адпусьціць", - кажа Георгі Дзьмітрук.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец адбывае пакараньне ў на “хіміі” ў Пружанскім раёне за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году.
XS
SM
MD
LG