Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскіх чыноўнікаў на Народным сходзе чакаюць “камунальныя” пытаньні


Тацяна Севярынец і Ірына Яскевіч
Тацяна Севярынец і Ірына Яскевіч
Ініцыятары Народнага сходу занесьлі запрашэньне ў Віцебскі гарвыканкам. Імпрэзу мяркуюць правесьці не на плошчы ў цэнтры гораду, а ў звычайным віцебскім двары, дзе ў звычайных гараджанаў ёсьць шмат пытаньняў да чыноўнікаў.

“Калі мы з Тацянай Севярынец панесьлі запрашэньне у выканкам, нас доўга “шпынялі” па кабінэтах. Спачатку накіравалі ў аддзел, які займаецца зваротамі грамадзянаў, але там, аказваецца пісьмовыя звароты не рэгіструюцца – проста складаюцца, дый усё. Потым нам параілі ісьці яшчэ ў нейкі кабінэт, але мы вырашылі зьвярнуцца наўпрост у прыёмную: для нас было істотна, каб запрашэньне было афіцыйна зарэгістравалі, і каб яно абавязкова трапіла да кіраўнічага складу гарвыканкаму”, — патлумачыла Ірына Яскевіч, кіраўніца абласнога аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу.

Арганізатары запрашаюць жыхароў Віцебску сабрацца 8 кастрычніка ў двары дамоў №2 і №4 па вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Гэта амаль у самым цэнтры гораду, недалёка ад плошчы Свабоды. Тут мясцовыя жыхары пакутуюць на дробныя праблемы: да прыкладу у двары часам утвараецца несанкцыянаваная паркоўка для аўтамабіляў – калі на бліжэйшых аўтастаянках бракуе месца для машын. Яшчэ адно пытаньне – гэта вялікая яміна ў двары, ужо да паловы занесеная апалым восеньскім лісьцем.

Тут плянуюць правесьці віцебскі Народны сход
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG