Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ладуцьку запрасілі на Народны сход


Мікалай Ладуцька

Мікалай Ладуцька

Старшыню Менскага гарвыканкама Мікалая Ладуцьку, а таксама кіраўнікоў мясцовых уладаў яшчэ больш чым 20 гарадоў Беларусі запрасілі на мясцовыя сходы, якія пройдуць 8 кастрычніка ў Менску і рэгіёнах.

У Менску сход пройдзе ў парку ля Плошчы Бангалор. Ліст з запрашэньнем кіраўніцтва Менскага гарвыканкама на народны сход даслаў старшыня аргкамітэту Віктар Івашкевіч.

Рэакцыі з Менскага гарвыканкама, а таксама ад іншых кіраўнікоў вэртыкалі ў розных гарадах Беларусі, запрошаных на сход, пакуль няма.


12 актывістаў у розных гарадах Беларусі былі затрыманыя і засуджаныя за падрыхтоўку да мясцовых сходаў. Паводле арганізатараў, гэтым ўлады груба парушылі Закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

"Сходы 8 кастрычніка – гэта крок да дыялёгу грамадзян з уладамі. Днямі зьбіраліся прадстаўнікі аргкамітэтаў з 26 гарадоў, адносна 22 зь іх ёсьць пацьвярджэньні аб падрыхтаванасьці да сходаў і запрашэньні на іх уладаў. Сходы ў любым выпадку будуць праведзеныя ў строгай адпаведнасьці з законам", -- заявіў сябра аргкамітэту Генадзь Фядыніч.

На сходы вынесеныя пераважна сацыяльна-эканамічныя праблемы, а таксама патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня вольных выбараў.
XS
SM
MD
LG