Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэля па хіміі прысудзілі за адкрыцьцё квазікрышталяў


Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па хіміі за 2011 стаў ізраільскі навуковец Даніэль Шэхтман за адкрыцьцё квазікрышталяў.

Ён працуе ў Інстытуце тэхналёгіі ў Хайфе.

Гэта апошняя з сёлетніх Нобэлеўскіх прэміяў у галіне навукі. У панядзелак і аўторак былі абвешчаныя ляўрэаты ў галіне мэдыцыны і фізыкі.

У чацьвер стане вядомы ляўрэат у галіне літаратуры, а ў пятніцу - прэміі міру. Узнагарода за дасягненьні ў эканоміцы будзе абвешчаная 10 кастрычніка.

Нобэлеўская прэмія - як вышэйшая ўзнагарода за дасягненьні ў разьвіцьці чалавечай цывілізацыі - была заснаваная швэдзкім прамыславіком Альфрэдам Нобэлем і ўручаецца ад 1901 году.

Сума прэміі складае 10 млн. швэдзкіх крон (1 мільён эўра).
XS
SM
MD
LG