Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Бяляцкага перадалі ў Першамайскі суд


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Справу накіравалі ў суд 4 кастрычніка. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў пракуратуры.

Алесь Бяляцкі, кіраўнік зачыненага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", знаходзіцца пад арыштам ад 4 жніўня. Яго вінавацяць ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Падставай для крымінальнага перасьледу праваабаронцы стала інфармацыя пра ягоныя рахункі у замежных банках. Такую інфармацыю беларускім уладам перадалі Мін'юст Літвы і Генпракуратура Польшчы. Улады гэтых краінаў публічна папрасілі прабачэньня ў Бяляцкага і яго родных, а таксама прыпынілі кантакты зь Беларусьсю ў рамках дамоваў пра прававую дапамогу.

Вызваленьня Бяляцкага патрабуюць міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Эўразьвязу, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG